Праверка будаўнічых аб’ектаў у Смаргоні. 21.by

Праверка будаўнічых аб’ектаў у Смаргоні

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаўнічыя аб’екты, якія ўзводзяцца ў Смаргоні, знаходзяцца пад пастаянным наглядам кантрольных органаў і службаў. Дзве будаўнічыя пляцоўкі наведалі дзяржаўны будаўнічы інспектар інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Гродзенскай вобласці Андрэй Шульга і начальнік аддзела архітэктуры  і будаўніцтва райвыканкама Дзяніс Крыштопенка.  Спачатку была агледжана тэрыторыя вакол шматпавярховага жылога дома, які будуе па вуліцы Гагарына будмантажны трэст №41. Тут абсталявана спецыяльнае месца для складзіравання рознага смецця, арганізаваны яго вываз. Выкарыстаныя кардонныя ўпакоўкі ў якасці другаснай сыравіны пастаўляецца на пункт прыёму макулатуры.

Строительство-Сморгонь-2.jpg

Будаўнікі, якія з люлек абліцоўваюць фасад шматпавярхоўкі, апрануты ў спецадзенне, на галаве ў кожнага з іх каска, як таго патрабуюць правілы тэхнікі бяспекі. Хаця люлькі перад выкрыстаннем прайшлі тэхнічнае выпрабаванне, аднак пры перастаноўцы з месца на месца, яны кожны раз выпрабоўваюцца на трываласць.

Аб’ект абгароджаны па перыметры металапрофілем. Каля варот змешчаны пашпарт аб’екта і схема руху грузавога аўтатранспарту. Аб тым, як ён рухаецца па тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі, дзяржаўнаму будаўнічаму інспектару Андрэю Шульзе і начальніку аддзела ахітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзянісу Крыштопенку паказаў прараб БУ “Смаргоньбуд” БМТ №41 Сяргей Чарняк. 

Строительство-Сморгонь-1.jpg

У мікрараёне Заходнім на будаўнічым аб’екце, які непадалёку ад стадыёна ўзводзіць “Гроднажылбуд”, падчас праверкі была звернута ўвага на тое, што выезд з абгароджанай будаўнічай пляцоўкі знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад дарогі, на якой даволі інтэнсіўны аўтамабільны рух. Майстру гэтай будаўнічай арганізацыі Аляксандру Фалевічу было рэкамендавана звярнуцца ў мясцовы аддзел ДАІ для таго, каб паблізу месца заезду-выезду часова быў устаноўлены дарожны знак, які абмяжоўвае хуткасць руху.

Строительство-Сморгонь-3.jpg

На будаўнічай пляцоўцы пакладзены жалезабетонныя пліты пліты. Не ўсюды, толькі там, дзе грузавы аўтатранспарт падвозіць да аб’екта будаўнічыя матэрыялы. Зроблена гэта для таго, каб за коламі аўтамабіляў на вуліцы горада не вывозілася гразь. Там жа, дзе няма плітаў, для абуладкавання падыходаў да аб’екта выкарыстоўваецца бульдозер, паколькі зямля яшчэ сырая, іншым разам ідзе мокры снег альбо дождж.

Строительство-Сморгонь-4.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнічыя аб’екты, якія ўзводзяцца ў Смаргоні, знаходзяцца пад пастаянным наглядам кантрольных органаў і службаў. Дзве будаўнічыя пляцоўкі наведалі дзяржаўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика