На чарговай сесіі разгледзелі 5 пытанняў
21.03.2019
—
Разное
|
21 сакавіка ў Смаргоні была праведзена чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Пасяджэнне адкрыў намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Станкевіч. На разгляд вынеслі 5 пытанняў. Адно з іх - аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў.
Намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый СТАНКЕВІЧ. Потым з інфармацыяй аб раздзяленні права, выкананні раённага бюджэту за 2018 год, змяненні ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў, збораў, пошлін, пені выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга. Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Высоцкая прапанавала на разгляд дэпутатаў пытанне аб прадастаўленні воднага аб’екта ў арэнду індывідуальнаму прадпрымальніку. Усе пытанні былі разгледжаны і па іх прыняты канкрэтныя рашэнні. Начальнік фінаддзела райвыанкама Галіна БУЛЫГА. Дэпутаты ў зале. Заўвагі выказвае дэпутат Дзяніс МІНКО. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 сакавіка ў Смаргоні была праведзена чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Пасяджэнне адкрыў намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый...
|
|