Першацветам месца ў лесе. 21.by

Першацветам месца ў лесе

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдная вясна прыходзіць тады, калі пад промнямі сонца з зямлі нясмела паказваюць галоўкі першыя кветкі. Пяшчотныя і кволыя, вельмі нядоўга яны цвітуць, а яшчэ менш стаяць у вазе пасля таго, як людзі зрываюць іх і прыносяць дадому.

прострел луговой.jpg
Мала хто задумваецца, што за збор першых вясновых букетаў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць.

“На Смаргоншчыне расце некалькі відаўпершацветаў, занесеных у Чырвоную кнігу”, - расказвае галоўны спецыяліст гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянціна Кароль. “Гэта прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты. Яны выяўлены ўсяго ў шасці месцах па раёне – у Жодзішкаўскім і Сольскім лясніцтвах”.

Валянціна Браніславаўна нагадала, што ў адпаведнасціз артыкулам 24 Закона РБ “Аб раслінным свеце” і на падставе пункта 2 артыкула 15.8 “Парушэнне патрабаванняў па ахове і выкарыстанні дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, месцаў іх жыхарства і вырастання” Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях за вынішчэнне гэтых першацветаў можна атрымаць штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Віялета ВОЙТКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдная вясна прыходзіць тады, калі пад промнямі сонца з зямлі нясмела паказваюць галоўкі першыя кветкі. Пяшчотныя і кволыя, вельмі нядоўга яны цвітуць, а яшчэ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика