Вода в квартирах ушачан некоторое время будет недостаточно горячей. ЖКХ просит с пониманием отнестись к временным неудобствам. 21.by

Вода в квартирах ушачан некоторое время будет недостаточно горячей. ЖКХ просит с пониманием отнестись к временным неудобствам

27.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асенне-зімні ацяпляльны сезон яшчэ не скончаны, але дадатныя тэмпературы, якія ўсталяваліся ў апошнія дні, унеслі карэктывы ў работу камунальнікаў – надвор’е дыктуе не каляндарныя, а рэальныя ўмовы гаспадарання. Пры зімовай, максімальнай нагрузцы кацельні ў кватэрах грамадзян паветра праграваецца на некалькі градусаў звыш аптымальнай нормы, сведчаннем чаму – адкрытыя ўвечары форткі і вокны ў шматпавярхоўках. Мы ўжо расказвалі аб асаблівасцях сістэмы абагрэву ў гарпасёлку – гарачая вада награваецца не асобна, а за кошт энерганосьбітаў сістэмы ацяплення. Таму зараз, каб грамадзяне не пераплачвалі за гігакалорыі, а камунальнікі не расходвалі марна паліва, цэнтральная кацельня УП ЖКГ перайшла на рэжым працеплівання, пры якім не атрымаецца нагрэць ваду да стандартаў, калі яна лічыцца гарачай. Адміністрацыя прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі просіць грамадзян з разуменнем аднесціся да гэтых вымушаных мер і вызваных у сувязі з імі часовых нязручнасцяў – з заканчэннем міжсезоннага перыяду гарачая вада будзе адпаведнай тэмпературы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асенне-зімні ацяпляльны сезон яшчэ не скончаны, але дадатныя тэмпературы, якія ўсталяваліся ў апошнія дні, унеслі карэктывы ў работу камунальнікаў – надвор’е...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика