Шукаючы жонку, магілёвец кінуў цагліну ў акно суседзям. 21.by

Шукаючы жонку, магілёвец кінуў цагліну ў акно суседзям

27.03.2019 17:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Магілёўскія міліцыянты атрымалі паведамленне, што ў доме па вуліцы Някрасава невядомы мужчына выбіў тры шыбы. Незнаёмец кінуў цагліну і ўцёк, інфармуе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Праваахоўнікі высветлілі, што хуліганіў 43-гадовы сусед гаспадара дома. Гэта непрацуючы, раней не судзімы мужчына. 

П'яны мужчына прачнуўся ва ўласным доме і пабачыў, што побач няма жонкі. Усхваляваны і раззлаваны, ён стаў шукаць яе. Калі не знайшоў, то выскачыў на вуліцу і пабег да суседзяў. Мужчына стаў грукацца да іх, упэўнены, што яго жонка знаходзіцца ў суседзяў. Калі ён так і не атрымаў адказу, дык са злосці кінуў у вокны цагліну. Пасля гэтага ён паспрабаваў уцячы, але быў вылічаны праваахоўнікамі. Жонка, якая вярнулася з крамы, была здзіўленая яго паводзінамі не менш за суседзяў, якіх таксама не было дома.

Раней мужчыну ўжо затрымлівалі за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы. Цяпер матэрыялы на яго перададзеныя ў Следчы камітэт. На мужчыну могуць пачаць крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Магілёўскія міліцыянты атрымалі паведамленне, што ў доме па вуліцы Някрасава невядомы мужчына выбіў тры шыбы. Незнаёмец кінуў цагліну і ўцёк, інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика