У сельгасарганізацыях Кіраўшчыны актыўна вядуцца палявыя работы. 21.by

У сельгасарганізацыях Кіраўшчыны актыўна вядуцца палявыя работы

28.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


У сельскагаспадарчых арганізацыях Кіраўскага раёна актыўна вядуцца веснавыя палявыя работы — паведамілі рэдактару Інтэрнэт-рэсурса ў райсельгасхарчы.

Па стане на ўчарашнюю раніцу сяўба ранніх яравых збожжавых вядзецца пакуль у адной гаспадарцы: у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” насеннем ячменю засеяна 105 га. Астатнія рыхтуюцца да сяўбы. З гэтай мэтай, у прыватнасці, вядзецца пратручванне насення: у “Рассвеце” хімпрэпаратамі апрацавалі 80 т зерня, у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — 25 т.

Шматгадовыя травы падсеяны ў раёне на 865 га, што складае 23% ад плана. У лідарах па аб’ёмах — КСУП “Чырвоны баец” (196 га), “Ніва-Барсукі” (180 га).

Азімыя збожжавыя падкармліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі ва ўсіх сельгасарганізацыях. Усяго па раёне работа выканана на 3690 га, што адпавядае 41% ад запланаванага. Завяршаюць падкормку ў “Рассвеце”, дзе тукі ўнесены на 2000 га, у РАПТЗ — на 600 га — гэта палова ад плана.

Рапс на насенне азотнымі тукамі падкормлены на 1179 га. Поўнасцю завяршылі гэтую работу ў КСУП “Чырвоны баец”, “Жылічы”, блізкія да выканання плана работнікі ААТ “Дабаснянскае”. А вось свірэпіца на зерне ў раёне падкормлена поўнасцю — 499 га.

Пад яравую сяўбу ўзарана 902 га. Найбольшыя плошчы — у “Рассвеце” (287 га) і ў “Жылічах” (125 га).

Глеба пад сяўбу падрыхтавана на 1876 га (28% ад плана). У “Рассвеце” — 805 га, у “Чырвоным байцы” — 200 га, у “Жылічах” — 128 га.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У сельскагаспадарчых арганізацыях Кіраўскага раёна актыўна вядуцца веснавыя палявыя работы — паведамілі рэдактару Інтэрнэт-рэсурса ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика