30 марта — "Час Земли". 21.by

30 марта — "Час Земли"

01.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 30 сакавіка пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце пройдзе адна з самых пазнавальных экалагічных акцый — “Гадзіна Зямлі”. Адключыце святло і непатрэбныя электрапрыборы дома і ў офісе з 20.30 да 21.30.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы змянення клімату і паказаць, наколькі важны ўнёсак кожнага ў захаванне рэсурсаў планеты. Ініцыятарамі “Гадзіны Зямлі” ў Беларусі выступаюць Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка”.


Падрыхтоўка да “Гадзіны зямлі-2019” ужо пачалася. Традыцыйна на гэты час адключаць падсветку ўсіх буйных архітэктурных аб’ектаў дзяржавы. Летась у акцыі паўдзельнічалі звыш двух мільярдаў чалавек з 187 краін, і больш за 3100 архітэктурных аб’ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 22 населеных пунктах.

  
Адключаючы святло, людзі, кампаніі і мясцовая ўлада падымаюць на паверхню праблемы змянення клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў. Акцыя заклікае змяніць штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло.

 

Фота для ілюстрацыі. 
Іван РУНДО,
начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 30 сакавіка пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце пройдзе адна з самых пазнавальных экалагічных акцый — “Гадзіна Зямлі”. Адключыце святло і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика