Шклоўскага чыноўніка паслалі бяліць кароўнікі, а ён падчас працы памёр
01.04.2019 19:38
—
Разное
|
Ігар Кабылянец / nn.by 5 сакавіка ў вёсцы Карасі Шклоўскага раёна раптоўна памёр чыноўнік з райвыканкама Ігар Кабылянец, якога паслалі бяліць кароўнікі, Ігар Кабылянец працаваў эканамістам упраўлення сельскай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкама. Гэтую пасаду ён займаў менш за год. А да таго працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі інспектарам па наглядзе за сельгаспрадукцыяй. 5 сакавіка чыноўнікам райвыканкама загадалі ехаць у вёску Карасі бяліць кароўнікі. Яны, дарэчы, належаць агракомплексу "Купалаўскае", які напрыканцы сакавіка наведаў Аляксандр Лукашэнка. Знаёмы Кабылянца кажа, што раней у таго не было праблемаў з сэрцам. Тым не менш, мужчыну стала кепска падчас працы. Выклікалі "хуткую", але чыноўнік памёр на месцы. Крыніца блізкая да сям’і загінулага кажа, што ў Кабылянца былі кепскія адносіны са старшынёй Шклоўскага райвыканкама Васілём Віцюновым. Начальнік нібыт пастаянна чапляўся да Кабылянца і не даваў звольніцца. Нібыта нават гучалі пагрозы для працы жонкі і сына Кабылянца. Вядома, што 4 сакавіка, за дзень да смерці, Кабылянец пачуваўся блага і выклікаў хуткую. Але дактары не выявілі ў яго праблемаў з сэрцам. Сям’я не ведае дакладна, на што скардзіўся мужчына, бо на той час ён быў дома адзін. 5 сакавіка на сходзе ў райвыканкаме, па словах крыніцы, Кабылянец нібыта зноў скардзіўся, што кепска пачуваецца. Але Віцюноў нібыта сказаў падначаленаму, што да дактароў можна і на наступны дзень схадзіць. Чыноўнікі райвыканкама 5 сакавіка мылі стойлы пасля жывёлы, фарбавалі сцены. "Былі вельмі халодна. Да таго ж некаторым было кепска ад паху гною і аміяку", — кажуць яны. Ігар Кабылянец пакрываў стойлы вапнай. Калі яму стала блага, заўважылі не адразу — ён паваліўся на калені, трымаючы вядро з вапнай у руках. Потым з рота ў мужчыны пайшла пена. Дактары ратавалі Кабылянца амаль гадзіну, але мужчына памёр. У заключэнні аб смерці напісалі "вострая ішэмічная хвароба сэрца". Ігару Кабылянцу было 50 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Кабылянец / nn.by 5 сакавіка ў вёсцы Карасі Шклоўскага раёна раптоўна памёр чыноўнік з райвыканкама Ігар Кабылянец, якога паслалі бяліць кароўнікі, піша nn.by. ...
|
|