Віншуем, ганарымся!. 21.by

Віншуем, ганарымся!

02.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашаму земляку, Ганароваму грамадзяніну г. Буда-Кашалёва, члену праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэту Мікалаю Чарняўскаму указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь».
Шчыра віншуем Мікалая Мікалаевіча і жадаем творчага натхнення яшчэ на доўгія гады!



Мікола Чарняўскі
Колькі б ні было сцяжынак сходжана,
Не забыць адной,
Што ў свет вяла,
Што звязала з Будакашалёўшчынай,
Як прамень дзівоснага святла.
Кожнай аблачынкай, кожнай рыскаю
Бачу, родны бераг, воблік твой.
Хоць даўно ўжо я не твой прапіскаю,
Сэрцам, ведай, я заўжды з табой.
Тут змагу забыць аднойчы хіба я
Бацькаў сад,
Над хатай жаўрукоў,
Росныя світанкі па-над Ліпаю,
Сцежку ў жыце, казку з васількоў?!
Сціплую, як людзі, з лустай жытняю,
Палюбіў такой цябе змаля,
Мужная ў змаганні, працавітая,
Да пясчынкі родная зямля!
Ты ў душы маёй – як мова матчына.
Шчасце мне – табою даражыць,
З тым усім,
Што знойдзена, што страчана,
З чым жыла,
Жывеш, з чым будзеш жыць.
І пакуль хаджу, паветрам дыхаю,
І нябёсы сінь з дажджамі ткуць,
Да цябе хінуцца буду ціха я,
Каб тваё дыханне мне пачуць.
***
Любіце жыццё – не на словах,
Любіце жыццё шчырэй.
І болей усмешак вясновых,
І сэрца сваё – шырэй!
Ідзіце, здзіўляйцеся, плачце,
Але не ад крыўды сваёй:
Сумленню –
Надзейнейшай мачце –
Даверцеся, станьце раднёй!
Любіце жыццё – не на словах:
Яго не змацуеш падчас
Ні квеценню слоў адмысловых,
Ні шчырасцю – напаказ!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашаму земляку, Ганароваму грамадзяніну г. Буда-Кашалёва, члену праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэту Мікалаю Чарняўскаму указам Прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика