У Берасьці пасьля акцыі супраць акумулятарнага заводу затрыманы актывіст Бекалюк. 21.by

У Берасьці пасьля акцыі супраць акумулятарнага заводу затрыманы актывіст Бекалюк

07.04.2019 21:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы берасьцейцаў, якія змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, Дзьмітрый Бекалюк пасьля абеду 7 красавіка пайшоў у РАУС па пазове, а пазьней паведаміў, што затрыманы.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65033.php

У Берасьці пасьля акцыі супраць акумулятарнага заводу затрыманы актывіст Бекалюк

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, які пакуль ня мае інфармацыі за што затрымалі Бекалюка, але ня выключае, што і за сёньняшнюю акцыю. Верагодна, 8 красавіка Дзьмітрыя Бекалюка будуць судзіць, мяркуе праваабаронца.

Дзьмітрыя Бекалюка выклікалі ў пастарунак у якасьці сьведкі па справе яшчэ адной актывісткі, Тацьцяны Фесікавай, якую вінавацяць у раздачы жоўтых балёнікаў на плошчы Берасьця 31 сакавіка.

Сама акцыя праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Беларусі 7 красавіка прайшла бяз затрыманьняў, больш за 300 чалавек прайшлі шэсьцем у цэнтры Берасьця.

На мінулым тыдні ў Берасьці быў затрыманы адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы Майсей Мазько, у аўтамабілі якога міліцыянты знайшлі патроны і рэчыва, падобнае да выбухоўкі. На яго завялі крымінальную справу.

У ноч на 6 красавіка Майсея Мазько вызвалілі, хаця крымінальную справу ня спынілі. Затрыманы таксама ягоны сын Дзяніс.

5 красавіка міліцыянты спрабавалі затрымаць яшчэ адну праціўніцу акумулятарнага заводу Тацьцяну Фесікаву. Дзясяткі людзей тады сабраліся каля яе дому. У выніку Тацяна трапіла ў лякарню, а не ў пастарунак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы берасьцейцаў, якія змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, Дзьмітрый Бекалюк пасьля абеду 7 красавіка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика