Посади своё дерево!
11.04.2019
—
Разное
|
З 13 па 20 красавіка Мінлясгас праводзіць традыцыйную акцыю “Тыдзень лесу”. ![]() Напярэдадні “Тыдня лесу-2019” адміністрацыя ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” паказала асабісты прыклад удзелу ў валанцёрскім руху: пасадзілі 0,5 га сасны на знішчаным караедам участку, які ўваходзіць у “зялёную зону” райцэнтра. Мерапрыемства пройдзе ў дванаццаты раз — лесаводы аднымі з першых пачалі супрацоўніцтва з грамадскасцю ў справах, якія зараз абагульняе паняцце “Год малой радзімы”. Сёлетні “Тыдзень” таксама прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі. Каб прыняць удзел у павелічэнні лясістасці роднага краю, навядзенні парадку ў лясах, трэба звярнуцца ў Асіповіцкі лясгас альбо лясніцтва — кожны валанцёр атрымае неабходны інвентар і пасадачны матэрыял. Даведкі па тэлефонах: 51-807, 8 (029) 310-53-45. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 13 па 20 красавіка Мінлясгас праводзіць традыцыйную акцыю “Тыдзень лесу”. Напярэдадні “Тыдня лесу-2019” адміністрацыя ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”...
|
|