У Віцебску загарэўся гістарычны будынак (фота, відэа). 21.by

У Віцебску загарэўся гістарычны будынак (фота, відэа)

17.04.2019 12:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


news.vitebsk.cc

17 красавіка ў Віцебску загарэўся дарэвалюцыйны будынак на Савецкай вуліцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пажар пачаўся каля 10:15. Як адзначаюць відавочцы, дым ішоў з-пад страхі дома. Супрацоўнікі МНС удакладнілі, што агнём у паддашкавым памяшканні шматкватэрнага дома пашкоджаная кроквенная сістэма даху.

Пажар атрымалася лакалізаваць і ліквідаваць у сціслыя тэрміны. Цяпер пажарнікі высвятляюць прычыну ўзгарання.

Дом, у якім адбыўся пажар, пабудаваны напрыканцы XIX або на пачатку XX стагоддзя. Ён лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю трэцяй катэгорыі як частка комплексу дарэвалюцыйнай забудовы Савецкай вуліцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
news.vitebsk.cc 17 красавіка ў Віцебску загарэўся дарэвалюцыйны будынак на Савецкай вуліцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Пажар пачаўся каля 10:15. Як адзначаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика