Велікодныя віншаванні глушчанам-каталікам
21.04.2019
—
Разное
|
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі! Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмя-насцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6). Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной: Хрыстус Уваскрос! Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі. Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці. Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі! Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмя-насцямі. Там яны сустрэлі анёла, які... |
|