Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі на выходных. 21.by

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі на выходных

26.04.2019 14:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

27 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца 8-14 градусаў цяпла, месцамі 4-7 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 21-27 са знакам "плюс". 

У нядзелю, 28 красавіка, пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, днём парывісты. Уначы будзе ад 7 да 14 цяпла, удзень чакаецца 15-22 вышэй за нуль, месцамі — да +24.

29 красавіка будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку ў паўночна-заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні парывісты. Уначы прагназуецца +6...+13, па паўночным усходзе прагназуецца 1-5 цяпла, а месцамі — ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень чакаецца +12...+17, месцамі — да 19 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 27 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.  Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика