Чатырохгадовы хлопчык у Быхаве зваліўся з гаўбца пятага паверха. 21.by

Чатырохгадовы хлопчык у Быхаве зваліўся з гаўбца пятага паверха

02.05.2019 15:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У Быхаве 1 траўня каля 12-й гадзіны чатырохгадовы хлопчык выйшаў на гаўбец на пятым паверсе. Па неасцярожнасці дзіця звалілася, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале. 

На шчасце, пры здарэнні хлопчык атрымаў толькі ўдары і драпіны. Яго шпіталізавалі ў дзіцячую абласную лякарню, яго жыццю нічога не пагражае.

Паведамляецца, што падчас інцыдэнту хлопчык быў у кватэры адзін. Яго мама палічыла, што ён спіць, і выйшла ў краму.

Быхаўскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Быхаве 1 траўня каля 12-й гадзіны чатырохгадовы хлопчык выйшаў на гаўбец на пятым паверсе. Па неасцярожнасці дзіця звалілася, паведамляе Следчы камітэт у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика