Дабея ведае сваіх вызваліцеляў
03.05.2019
—
Разное
|
У год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дабейская сельская бібліятэка не засталася ў баку ад рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць”. Удзел у акцыі ажыццяўляецца па некалькіх накірунках.
Так, была праведзена вялікая работа па ўдакладненні дадзеных 270 савецкіх воінаў, пахаваных на брацкіх могілках у Дабеі. У брацкім пахаванні свой апошні прытулак на дабейскай зямлі знайшлі ўраджэнцы 12 былых рэспублік Савецкага Саюза, а зараз незалежных дзяржаў.
Нашых землякоў, жыхароў Беларусі – 15 чалавек, у тым ліку з Мінскай вобласці – 3, Магілёўскай – 3, Віцебскай – 9.
Ураджэнцаў розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі – 159 чалавек, у тым ліку з Башкірыі – 3, Чачні і Інгушэціі – 3, Чувашыі – 4, Татарстана – 6, па адным ураджэнцу Дагестана, Марый-Эл, Удмуртыі.
У брацкай магіле пахаваны 36 ураджэнцаў Украіны; 6 – Узбекістана, у тым ліку з Рэспублікі Каракалпакістан – 1; з Таджыкістана – 5 чалавек; з Туркменістана і Казахстана – па 3; з Азербайджана – 2; з Грузіі, Арменіі, Кыргызстана і Літвы – па 1.
Большая частка загінуўшых служылі ў 154-й, 47-й, 29-й стралковых дывізіях, 437-м, 353-м стралковых палках, 41-й танкавай брыгадзе. З іх 13 лейтэнантаў, 9 старшын, 70 сяржантаў, 5 яфрэйтараў, 160 – радавых, 1 – ваенфельчар, 5 партызан, імёны 12 невядомыя.
Самым старэйшым было ўжо па 50 гадоў:
Чынны Казімір Вікенцьевіч нарадзіўся ў 1894 годзе ў в. Чорная Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў прызваны 24 лютага 1943 г. Полацкім райваенкаматам. Радавы 510-га стралковага палка 154-й стралковай дывізіі. Загінуў у в. Будзішчы Сіроцінскага раёна.
Унжакоў Міхаіл Кірылавіч нарадзіўся ў 1894 годзе ў Белазёрскім раёне Чалябінскай вобласці. Прызваны Веліжанскім райваенкаматам Омскай вобласці ў 1942 годзе. Радавы, хімік 29 стралковай дывізіі. Загінуў 6 студзеня 1944 г. у в. Слабада (Слабодка) Гарадоцкага (Шумілінскага) раёна.
А самым маладым было па 18 год:
Шарыкаў Іван Канстанцінавіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў Плаўскім раёне Тульскай вобласці. Радавы, стралок 215 стралковага палка 179 старлковай дывізіі. Загінуў 23 чэрвеня 1944 г. у в. Замошша Шумілінскага раёна.
Ткачоў Віктар Аляксандравіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў сяле Кіраўка Макачынскага раёна Сяміпалацінскай вобласці Казахстана. Прызваны Макачынскім РВК 24 студзеня 1944 года. Радавы, адстаў ад часці 23 чэрвеня 1944 г. у пасёлку Шуміліна, выключаны са спісаў палка загадам №0155 ад 25.07.1944 г. Астанкі загінуўшага знойдзены ў красавіку 2007 г. у в. Прыазёрная, перапахаваны 23 чэрвеня 2007 г. на воінскае пахаванне ў Дабеі.
Асаблівым радком у гісторыі Дабеі стаіць дзень вызвалення – 24 чэрвеня 1944 года і Герой Савецкага Саюза М. М. Піджакоў, які вызначыўся ў гэты дзень пры вызваленні вёскі.
Таксама ў вясковай бібліятэцы і на сайце “Аднакласнікі” у групе “Дабея. Землякі” абвешчаны “Book challenge” («Кніжны выклік») на ваенную тэматыку, які праходзіць з 1 красавіка да 3 ліпеня. Па выніках акцыі самыя актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны.
Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ў бібліятэцы на чэрвень – да дня вызвалення Рэспублікі Беларусь, Шумілінскага раёна і вёскі Дабея.
А 9 мая ў Дзень Перамогі, вяскоўцы збяруцца на мітынг да брацкіх могілак ў вёсцы. Пасля мітынгу ў актавай зале Дабейскага сельвыканкама пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае песням ваенных гадоў і гісторыі роднага краю.
Ала БУБЕН,
бібліятэкар Дабейскай сельскай бібліятэкі.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабея ведае сваіх вызваліцеляў У год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дабейская сельская бібліятэка не засталася ў баку... |
|