П'яны бяспраўнік уначы ўчыніў ДТЗ, у якім загінулі трое яго пасажыраў
08.05.2019 11:28
—
Разное
|
![]() Следчы камітэт У Бешанковіцкім раёне п'яны бяспраўнік учыніў ДТЗ, у якім загінулі трое яго пасажыраў. Як ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося каля 00:30 у сераду, 8 траўня. П'яны вадзіцель не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем на аўтадарозе Бешанковічы — Асавец. На 2-м яе кіламетры машына апынулася ў кювеце, дзе перакулілася. На месцы загінулі трое пасажыраў — мужчыны ва ўзросце 26 і 27 гадоў і 23-гадовая жанчына. Яшчэ адна пасажырка, 33-гадовая жанчына, атрымала траўмы, яе шпіталізавалі. Бяспраўнік з месца здарэння ўцёк, але неўзабаве быў затрыманы міліцыяй. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу. Следчы камітэт шукае відавочцаў ДТЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт У Бешанковіцкім раёне п'яны бяспраўнік учыніў ДТЗ, у якім загінулі трое яго пасажыраў. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае...
|
|