Першы рэспубліканскі конкурс гумару “Папяровы бусел” выйгралі Генадзь Аўласенка і Уладзімір Цанунін. 21.by

Першы рэспубліканскі конкурс гумару “Папяровы бусел” выйгралі Генадзь Аўласенка і Уладзімір Цанунін

09.05.2019 20:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На яго даслалі 154 творы ад 59 аўтараў. У конкурсны спис трапіла толькі дзевятнаццаць пісьменнікаў, а ў выніку вызначыліся дзевяць фіналістаў, узнагароды атрымалі два пераможцы. Конкурс адбыўся ў межах гумарыны “Смех скарае сусветы”, якая збірае прыхільнікаў гумару з беларускага і украінскага боку ўжо другі год. Прыхільнікі добрага настрою, тыя, хто ідзе па жыцці поруч са смехам, іроніяй, жартам, сабраліся ў цэнтральный бібліятэцы імя Пушкіна. 

Першы рэспубліканскі конкурс гумару “Папяровы бусел” выйгралі Генадзь Аўласенка і Уладзімір Цанунін

Як адзначыла старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Таццяна Дземідовіч, галоўная мэта конкурсу — папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, пошук аўтараў, якія працуюць у гумарыстычным жанры. “Быў распрацаваны сімвал конкурсу — “Папяровы бусел”. Галасаванне праходзіла таемна, ніхто з журы не ведаў, дзе чыя праца: усе яны былі закадаваныя. Мінская вобласць самая актыўная па ўдзельніках, але і Брэстчына паказала сябе на добрым узроўні. Больш работ было ў вершаванай форме. Удалыя пародыі атрымаліся у Генадзя Аўласенкі, выдатныя невялікія вершы даслаў нам Уладзімір Цанунін. Яны і сталі пераможцамі конкурсу. Гумар вельмі добры, шчыры. Увогуле беларускі гумар адзначаецца дабрынёй і святлом. Гэта наша ментальнасць. Мы умеем жартаваць над сабой, над сваімі недахопамі”, — сказала Таццяна Дземідовіч. 

У судзейскай калегіі былі адказны сакратар газеты “Навіны Камянеччыны”, паэт Настасся Нарэйка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык філалагічнага факультэта БрДУ Вольга Фелькіна, паэт, заслужаны журналіст Беларусі Георгій Тамашэвіч, празаік, журналіст, галоўны рэдактар лтаратурна-краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандр Валковіч, адказны сакратар газеты “Заря” Святлана Таболіч. 

Дзядуля, ты напішаш! 

Пасля таго як Таццяна Дземідовіч уручыла Генадзю Аўласенку і Уладзіміру Цануніну статуэткі, яны рассказалі пра сябе, прачыталі свае творы. 


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news66026.php

Першы рэспубліканскі конкурс гумару “Папяровы бусел” выйгралі Генадзь Аўласенка і Уладзімір Цанунін


Генадзь Аўласенка нарадзіўся ў Віцебскай вобласці. Скончыўшы біялагічны факультэт БДУ, ён некаторы час жыў і працаваў у Якутыі i Забайкаллі. Больш за дваццаць гадоў настаўнічаў.Затым быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці чacoпica “Маладосць”, з 2014 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”. 

“Пісьменніцкай дзейнасцю пачаў займацца даволі позна. Спачатку гэта была выключна паэзія, з сярэдзіны 1990-х гадоў захапіўся драматургіяй. Прозу пачаў пісаць значна пазней. Спачатку быў цыкл невялікіх беларускамоўных апавяданняў пад агульнай назвай “На мяжы рэальнага i фантастычнага”. Адно з апавяданняў у 2007 годзе стала пераможцам штогадовага конкурсу. У 2008 годзе выйшаў мой фантастычны раман “Гісторыя замест матэматыкі”, — рассказаў Генадзь Аўласенка. 

Ён шмат піша для дзяцей. Дзіцячыя вершы, казкi і п’есы Генадзя Аўласенкі неаднаразова гучалі па беларускаму радыё, друкаваліся ў часопісах “Апеся”, “Родная прырода”, “Лесавічок” i іншых. 

Уладзімір Цанунін сорак гадоў адпрацаваў у школе. Свой творчы шлях пачаў у вёсцы Святая Воля Івацэвіцкага раёна. Ён член Саюза пісьменнікаў i Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Вершы i песні пачаў пісаць з юнацтва. Дзейнасць Уладзіміра Яфімавіча даволі рознабаковая: ён піша вершы, удзельнічае ў песенных міжнародных i рэспубліканскіх конкурсах. Аўтар дзесяці паэтычных зборнікаў, ён заўсёды сустракаецца са сваімі чытачамі. 

“Адзін з апошніх зборнікаў “Люстэрка” звалакла ўнучка. Хацеў прывезці да вас, паказаць. Кажу ей: “Куды падзела?” — “Сябру падарыла. Дзядуля, не хвалюйся, ты яшчэ напішаш”, — расказаў пісьменнік. 

Уладзімір Цанунін — лаурэат фестывалю бардаўскай песні, што праходзіў у Польшчы. У 2016 годзе ўзнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў “за вялікі ўклад у літаратуру”. 

Ведай нашых 

У фінал конкурсу выйшлі дзве нашыя зямлячкі — Зінаіда Дудзюк і Наталля Шляжка. Аднойчы Наталлі на вочы трапіла аб’ява аб конкурсуе і яна вырашыла паспрабаваць свае сілы.У гумарыстычным апавяданні “Пірат”, у якім галоўны герой вельмі любіць жывёл, а яго жонка — наадварот, кульмінацыйным персанажам становіцца маленькае кацяня, якое змяняе лёс людзей. 

Па словах аўтаркі, гісторыя адбывалася на самой справе. “Гэта першы мой удзел у такім творчым спаборніцтве, шмат гадоў я пісала проста, як кажуць, у стол. Можна назваць гэта стартам, і даволі паспяховым. Сапраўды кажучы, я не чакала, што мой твор адзначаць, гэта было сюрпрызам. Вельмі прыемна, што сярод вядомых пісьменнікаў прагучала і маё імя, гэта цудоўна”, — падзялілася Наталля. 

Творы пераможцаў надрукуюць ў другім нумары альманаха “Берасцейская скарбніца”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На яго даслалі 154 творы ад 59 аўтараў. У конкурсны спис трапіла толькі дзевятнаццаць пісьменнікаў, а ў выніку вызначыліся дзевяць фіналістаў, узнагароды атрымалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика