На вышыню без страхоўкі. На камбінаце хлебапрадуктаў разгледзелі выпадак траўмы на прадпрыемстве
10.05.2019
—
Разное
|
Выязное пасяджэнне райвыканкама прайшло на камбінаце хлебапрадуктаў 30 красавіка. Асноўным пытаннем для абмеркавання стала арганізацыя аховы працы на прадпрыемствах раёна. Звязана гэта з выпадкам траўмы, якую атрымаў работнік камбіната хлебапрадуктаў у кастрычніку мінулага года. Па іроніі лёсу, мужчына павінен быў павесіць інфармацыйны плакат, які заклікае выконваць правілы аховы працы.
Як расказала Наталля Ясевіч, галоўны дзяржаўны інспектар Смаргонскага міжраённага аддзела інспекцыі працы, рабочы ўпаў з арандаванай у Астравецкага РАНС аўтавышкі і атрымаў цяжкія траўмы. Пазней высветлілася, што на работы з аўтавышкай не было нарада-допуску, рабочы не меў страховачнага пояса. Ды і кваліфікацыя не дазваляла яму выконваць падобныя даручэнні. Асноўныя прычыны здарэння – канструктыўныя недахопы самой аўтавышкі, нездавальняючая арганізацыя работ, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі машыны вадзіцелем. Ён не меў права распачынаць работу, пакуль усе неабходныя ўмовы не будуць выкананы. Дырэктар прадпрыемства Максім Кузьмянок не адмаўляе віны кіраўніцтва, але сцвярджае, што ў спісе вінаватых павінна быць і прозвішча самога пацярпелага. Ён угаварыў вадзіцеля пачаць працу, не атрымаўшы і не надзеўшы страховачны пояс, а таксама без адпаведнага дазволу. Максім Пятровіч расказаў, як увогуле пастаўлена на прадпрыемстве арганізацыя аховы працы, якія сродкі на гэтыя мэты выдзяляюцца. Нядаўна на камбінат хлебапрадуктаў купілі спецыяльную камп’ютарную праграму для праверкі ведання правіл бяспекі на вытворчым прадпрыемстве. Усе работнікі павінны прайсці гэтую праверку. Максім Кузьмянок асабліва падкрэсліў, што ў першую чаргу за сваё здароўе адказвае сам работнік, як і сочыць за выкананнем правілаў бяспекі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык пажадаў усім прысутным кіраўнікам прадпрыемстваў раёна, каб выпадкаў траўматызацыі было як мага менш. А тыя, што ўжо адбыліся, павінны стаць навукай для кожнага работніка. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака заклікала дырэктараў і інжынераў яшчэ раз праверыць, ці ажыццяўляецца ахова належным чынам на давераных ім аб’ектах. Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выязное пасяджэнне райвыканкама прайшло на камбінаце хлебапрадуктаў 30 красавіка. Асноўным пытаннем для абмеркавання стала арганізацыя аховы працы на... |
|