Гомельская першакласніца выратавала маці на пажары (фота)
10.05.2019 11:26
—
Разное
|
gomel.mchs.gov.by 9 траўня ў 22:49 гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў адной з кватэр пачаўся пажар. Тэлефанавала ім дачка гаспадыні кватэры, На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі задымленне ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома. 33-гадовая гаспадыня кватэры нідзе не працуе. Яе муж падчас пажару быў на лецішчы. Сямігадовая дачка-першакласніца была ў іншым пакоі, калі адчула пах дыму. Яна забегла ў пакой, дзе ўзнік пажар, і абудзіла маці, якая спала на падлозе. Потым дзяўчынка выклікала ратавальнікаў і выбегла на лесвічную пляцоўку. Пазней лекары шпіталізавалі яе з атручэннем чадным газам. Сям'я стаіць на ўліку ў спісах для працы назіральнай камісіі на 2019 год, бо злоўжывае спіртным. Падчас пажару агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі на плошчы 1 квадратный метр. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.mchs.gov.by 9 траўня ў 22:49 гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў адной з кватэр пачаўся пажар. Тэлефанавала ім дачка гаспадыні кватэры, інфармуе... |
|