Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы. 21.by

Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы

17.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Бажыдай у адзіны дзень інфармавання насельніцтва не проста агучыў ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, але і прывёў работнікам завода аптычнага станкабудавання прыклады таго, што ўжо робіцца і неабходна зрабіць на мясцовым узроўні ў галінах эканомікі, якія ён курыруе.

Па тэме занятасці дзяцей на канікулах, іх бяспецы выступленне прадстаўніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама дапоўніў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Антон Курыловіч.

А галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка расказала завадчанам аб шкодзе курэння, прывяла прыклады з навуковых даследаванняў, заклікала мужчын пазбавіцца ад гэтай заганнай звычкі. Наступнае, на што звярнула ўвагу выступоўца, - траўматызм на вытворчасці. Былі прыведзены няшчасныя выпадкі як па Гродзенскай вобласці, так і па нашым раёне.

Работнікі завода аптычнага станкабудавання задалі некалькі пытанняў членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Яны тычыліся пакупкі няякасных харчовых прадуктаў у некаторых магазінах горада, адмежавання хуткаснага рэжыму на асобных участках дарог, устаноўкі кантэйнерных пляцовак каля шматпавярховых дамоў.

На некаторыя пытанні спецыялісты адказалі адразу, іншыя патрабуюць дадатковага вывучэння, таму аб прынятых рашэннях будзе паведамлена завадчанам пазней.

IMG_3119.JPG

IMG_3141.JPG

IMG_3155.JPG

IMG_3148.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Бажыдай у адзіны дзень інфармавання насельніцтва не проста агучыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика