На выходных будзе да +26
17.05.2019 16:08
—
Разное
|
pixabay.com У суботу, 18 траўня, чакаецца пераменная воблачнасць, Па паўднёва-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні, умераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад +8 па поўначы да +16 па поўдні Беларусі. Удзень яна падымецца да 20-26 вышэй за нуль. 19 траўня будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 6 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 16 — па паўднёвым захадзе краіны. Удзень прагназуецца 21-26 са знакам "плюс". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 18 траўня, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Па паўднёва-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы,...
|
|