У Полацкім раёне сабака ўкусіў за галаву аднагадовае дзіця. 21.by

У Полацкім раёне сабака ўкусіў за галаву аднагадовае дзіця

22.05.2019 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Полацкім раёне сабака ўкусіў за галаву аднагадовае дзіця. Здарэнне адбылося ўдзень 18 траўня ў адной з вёсак. Мяркуецца, што хлопчык схапіў сабаку за хвост, пасля чаго і адбыўся ўкус. Бацькі дзіцяці выклікалі хуткую, яго шпіталізавалі. Пагрозы жыццю і здароўю няма, адзначае ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Па факце траўмавання хлопчыка следчыя праводзяць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высветлілася, што сабака належыць знаёмаму сям'і, які прыехаў у госці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Полацкім раёне сабака ўкусіў за галаву аднагадовае дзіця. Здарэнне адбылося ўдзень 18 траўня ў адной з вёсак. Мяркуецца, што хлопчык...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика