Да 75-годдзя вызвалення Беларусі: Лёсы людскія калечыла вайна. 21.by

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі: Лёсы людскія калечыла вайна

23.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

75_let_osvobozhdeniya_0Гэта гісторыя пра трох жанчын, якія жылі і працавалі на роднай зямлі, але лёс якіх раз і назаўсёды перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна.

Паля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я вучыўся ў Юдыцынскай сямігодцы, якая размяшчалася ў доме святара Конана. Сама царква была закрыта, а святар вывезены ў Сібір. З вёскі Свілы да школы было амаль сем кіламетраў, таму зімой я жыў у вёсцы Дубнікі ў хаце Аляксандра Фаміча Мароза, дзе таксама пражывалі яго дачка Анна з сынам Фёдарам. З ім мы і хадзілі разам у школу. У зімовыя вечары, як кажуць вясковыя людзі, “на сяло” прыходзілі жанчыны. Калі ў іх заходзіла гутарка пра вайну, суседка цётка Аніся Цітовіч з плачам расказвала пра сваю бяду.

Яе сын Міфодзій быў актывістам пры савецкай уладзе. Ён кожны год перамерваў зямельныя надзелы “кулакоў”, спрачаўся з імі за справядлівасць. Як толькі ў лістападзе 1942 года карны атрад немцаў пайшоў з аблавай на партызан у каз’янскія лясы, Міфодзія акупанты забралі з дому і расстралялі за Свіламі. Праз два дні Аніся даведалася пра гэта і пайшла ў Свілы, каб знайсці цела сына і пахаваць яго. Хтосьці з вяскоўцаў сказаў ёй, што за Свіламі стаяць немцы і яе таксама могуць забіць. Тады Аніся разам з Альжбетай Цітовіч паехалі на кані праз Кушталі, дзе яшчэ дымілася гумно са спаленымі людзьмі. Пры пад’ездзе да Трабаўшчыны стаяў нямецкі вартавы з аўтаматам, але ён жанчын прапусціў. Яны зразумелі, што немцы задумалі нешта страшнае. Аніся накіравалася пешшу да Лонскіх, а Альжбета засталася каля каня. Па дарозе Аніся сустрэла Зоню Вайцяховіч, якая ішла з Іёд.

У той дзень немцы спалілі Трабаўшчыну, у агні загінулі 192 чалавекі. У жывых засталіся толькі тыя, хто ў гэты час выйшаў у іншыя вёскі. Разам з жыхарамі Трабаўшчыны згарэлі Альжбета і Зоня, а Аніся цудам засталася жыць. Вось такі лёс у гэтых жанчын. Вечная памяць нявінным ахвярам фашызму і вечная слава воінам-вызваліцелям.

У. МІЛЯНЦЕЙ,

член савета Беларускага фонду міру.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика