У Гомелі Nissan наехаў на апору лініі электраперадач, загінуў пасажыр. 21.by

У Гомелі Nissan наехаў на апору лініі электраперадач, загінуў пасажыр

23.05.2019 16:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт

У Гомелі Nissan Pathfinder наехаў на апору лініі электраперадач, загінуў пасажыр. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў чацвер прыблізна ў 10:50 на вуліцы Агарэнкі. Легкавік, якім кіраваў 41-гадовы мужчына, раптоўна выехаў на тратуар, дзе і адбылося сутыкненне. Загінулы — брат кіроўцы, яму было 45 гадоў. Ён знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні. Кіроўца атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Па факце парушэння ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, распачалі крымінальную справу. СК шукае відавочцаў здарэння і запісы відэарэгістратараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт У Гомелі Nissan Pathfinder наехаў на апору лініі электраперадач, загінуў пасажыр. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика