Уключыце бліжняе святло фар. 21.by

Уключыце бліжняе святло фар

23.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Уключыце бліжняе святло фар
З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, накіраванае на папярэджанне і далейшае недапушчэнне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў.
У гэты перыяд у адпаведнасці з п. 166.9 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь  прадугледжаны рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці). За парушэнне названага пункта Правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная  адказнасць (ч. 3 арт. 18.14 Кодэкса аб ад-міністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь) у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 2 БВ.
У гэтым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 11 ДТЗ (у 2018 годзе – 4) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 10 падлеткаў (у мінулым годзе – 4) атрымалі раненні і адно дзіця загінула.
З удзелам непаўналетніх ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў зарэгістравана 6 ДТЗ (летась – 0), у выніку якіх 5 падлеткаў гэтай узроставай катэгорыі атрымалі раненні (Талачынскі, Лепельскі раёны, г. Наваполацк, г. Гарадок) і 1 падлетак загінуў (Віцебскі раён).
У нашым раёне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў не зарэгістравана. Тым не менш вадзіцелям варта быць уважлівымі, бо падчас канікулаў дзеці раптоўна могуць выбегчы на праезную частку.
Мікалай ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уключыце бліжняе святло фар З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, накіраванае на папярэджанне і далейшае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика