Ушачане воспользовались возможностью задать актуальные вопросы нотариусу во время «прямой линии»
24.05.2019
—
Разное
|
“Прамая лінія”, якую на мінулым тыдні праводзіў натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна КАВАЛЕНКА, як заўсёды, аказалася запатрабаванай. Друкуем пытанні, адказы на якія будуць карысныя многім. – У мяне два сыны і абодва жывуць у Расіі. Часцей прыязджае адзін з іх, на якога і хацела б перапісаць дом. Як мне гэта зрабіць? – Ваш сын можа атрымаць дом ці па завяшчанні, ці па законе (у такім выпадку ён мае роўныя правы з братам). Калі існуе завяшчанне, улічваецца найперш яно. Вы можаце напісаць яго ў двух экзэмплярах сваёй рукой або гэта зробіць натарыус у прысутнасці сведкі. Хачу нагадаць, што для гэтага неабавязкова ехаць ва Ушачы. Нават у аддаленыя Кугоні я б прыехала да вас на дом, калі б ад жыхароў Вяркудскага сельсавета паступіла 5 заявак на выязны прыём натарыусам. – У 2015 годзе прыватызавалі кватэру. Ці магу яе падарыць або прадаць? – Гэта залежыць ад таго, ці выплачана поўнасцю сума за нерухомасць. Калі не, то любыя здзелкі па адчужэнні забаронены. – Памерла маці, нас трое. Мне сказалі, што я магу адмовіцца ад спадчыны, а потым прыняць яе. Ці так гэта? – Не. Кансультаваў вас яўна не натарыус. Вы не можаце забраць назад сваю адмову ад спадчыны. Так што думайце зараз, пакуль ёсць час, лепей перастрахавацца і пакінуць за сабой частку бацькаўшчыны. – Мама вымушана жыць з маім братам, які злоўжывае спіртным і неналежным чынам яе даглядае. Ці можа яна пазбавіць яго спадчыны? – Канечне, ёй варта напісаць завяшчанне і ўказаць, што ён пазбаўляецца спадчыны, ці не ўказваць яго ў ім. Адзінае “але”: калі на выпадак смерці маці ваш брат акажацца непрацаздольным чалавекам, то за ім захаваецца палова той долі, якая б яму належала па законе. Калі вас у маці трое, то гэта значыць 1/6 дома. – Сын жыве ў Расіі і не можа прыехаць, каб аформіць здзелку дарэння. Якія ёсць варыянты і якія неабходны дакументы? –Трэба, каб сын напісаў даверанасць на любога чалавека, які будзе заключаць дагавор ад яго імя і ў яго інтарэсах. Пры дарэнні вам неабходна мець дакументы на кватэру, даведку аб зарэгістраваных у ёй, пасведчанне аб нараджэнні сына. Аднак некаторыя дакументы натарыус можа запытваць і сам пасля вашага звароту, нагадаю, што мы заўсёды гарантуем чысціню здзелкі. Запісала Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Прамая лінія”, якую на мінулым тыдні праводзіў натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна КАВАЛЕНКА, як заўсёды, аказалася запатрабаванай....
|
|