В Шумилино выбрали лучшую медсестру. 21.by

В Шумилино выбрали лучшую медсестру

24.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшая медсястра працуе на неўралагічным пасту
На мінулым тыдні ў Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў конкурс «Лепшая медсястра-2019», які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня медыцынскіх сясцёр.


Удзельніцы конкурсу Наталля Дзмітрыева, Карына Шэлегава, Вераніка Нікуленка, Алена Сільчанка і Анжаліка Турчанава.

Першая памочніца ўрача, яго правая рука, надзея і апора для пацыентаў, без якіх немагчыма існаванне любой медыцынскай установы. Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Канстанціна Баканава, які выступіў на пачатку мерапрыемства з віншавальнымі словамі ў адрас сваіх калег, зараз у раённай установе аховы здароўя працуюць 193 медыцынскія сястры.
Паспаборнічаць у конкурсе, паспрабаваць свае сілы, прадэманстраваць тэарэтычныя і практычныя веды і ўменне трымацца на сцэне адважыліся пяць медыцынскіх сясцёр: Наталля Дзмітрыева з Обальскага дзіцячага сада, Карына Шэлегава з неўралагічнага паста тэрапеўтычнага аддзялення, Вераніка Нікуленка з рэанімацыйнага аддзялення, Алена Сільчанка з працэдурнага кабінета і Анжаліка Турчанава з інфекцыйнага аддзялення. У якасці выпрабаванняў яны павінны былі прайсці пяць этапаў: падчас візітнай картачцы расказаць пра сябе, прадэманстраваць практычныя навыкі, прайсці тэарэтычны бліц-тур, паказаць сваё ўменне жартаваць, ну, і нарэшце, выступіць з дамашнім заданнем.
Удзельніцы конкурсу вельмі стараліся: падрыхтавалі відэа-прэзентацыі, спявалі, чыталі вершы,  адказвалі на тэарэтычныя пытанні непасрэдна па сферы дзейнасці, дэманстравалі веданне практычных уменняў, скажам, як правільна накласці павязку пры атыце, ці як аказаць першую дапамогу пры сутаржным сіндроме. Адным словам, спаборнічалі. І як ва ўсіх конкурсах, журы, у склад якога ўвайшлі галоўны ўрач К. Баканаў, намеснік галоўнага ўрача па медэкспертызе і рэабілітацыі А. Карапузава і ўрач-фізіятэрапеўт Т. Цімошчанка, павінна было ацаніць выступленні ўдзельніц і выбраць лепшых.

Пераможца конкурсу Карына Шэлегава падчас практычнага задання.

І лепшай медыцынскай сястрой па выніках усіх этапаў сёлета стала Карына Шэлегава, крыху адстала ад яе Наталля Дзмітрыева, на трэцім месцы – Анжаліка Турчанава. Чацвёртай стала  Алена Сільчанка, пятай – Вераніка Нікуленка. Усе дзяўчаты атрымалі кветкі і падарункі.

Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшая медсястра працуе на неўралагічным пасту На мінулым тыдні ў Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў конкурс «Лепшая медсястра-2019», які быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика