Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Германавічы
24.05.2019
—
Разное
|
21 мая ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму “Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь ” адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Германавічы з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы, у склад якой увайшлі кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна, начальнік Шаркаўшчынскага РАУС Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі . У глядзельнай зале Германавіцкага цэнтра культуры и народных традыцый ў гэты дзень разам са старшынёй сельвыканкама Маяй Яўгеньеўнай Якімовіч сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў аграгарадка, актыўныя мясцовыя жыхары, пажылыя грамадзяне. У сваім выступленні кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Малюгіна расказала пра некаторыя аспекты развіцця эканомікі раёна і прадпрымальніцкай дзейнасці , закранула тэмы добраўпарадкавання і сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Пра стан злачыннасці ў раёне прысутным паведаміў начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў. Сустрэча праходзіла ў форме жывога дыялогу. Жыхары аграгарадка Германавічы актыўна падтрымлівалі размову, кожны атрымаў адказы на пытанні, якія яго хвалююць.
|
|