З-за знойдзеных чорных скрынак з аграсядзібы эвакуявавалі 50 чалавек (фота)
24.05.2019 18:04
—
Разное
|
brest.mvd.gov.by У Брэсцкім раёне з аграсядзібы каля вёскі Цюхінічы эвакуявалі 50 чалавек. Яе супрацоўнік касіў траву і знайшоў дзве невялікія пластыкавыя скрынкі чорнага колеру. Ён з цікавасці зазірнуў у іх і пабачыў акумулятарныя батарэі, мікрасхемы, драты. Перапалоханы мужчына распавёў пра знаходку дырэктару, а той патэлефанаваў у раённую міліцыю, На месца прыехалі міліцыянеры, персанал і гасцей э аграсядзібы эвакуявалі. Сапёры праверылі скрынкі і нічога небяспечнага там не знайшлі. Высветлілася, што насамрэч гэта абсталяванне гульні "Лазэртаг", якая 9 траўня праводзілася на тэрыторыі аграсядзібы. 20-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Брэста забыўся частку сваіх рэчаў, іх яму вярнула міліцыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by У Брэсцкім раёне з аграсядзібы каля вёскі Цюхінічы эвакуявалі 50 чалавек. Яе супрацоўнік касіў траву і знайшоў дзве невялікія пластыкавыя скрынкі...
|
|