Осиповичские школьники стали победителями и призёрами республиканского конкурса “Квітней, мой лес”
28.05.2019
—
Разное
|
Як паведамілі ў ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага лясніцтва гарадской СШ № 3 пастаянна прымаюць удзел у мерапрыемствах, праводзімых Міністэрствам лясной гаспадаркі краіны: акцыях “Тыдзень лесу”, “Чысты бераг”, “Чысты лес”. А вучні пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў штогод удзельнічаюць у рэспубліканскім юніёрскім конкурсе “Квітней, мой лес”. Вось і 17 мая абласны этап прынёс рабятам шэраг перамог. Так, Дыплом І ступені ў намінацыі “Экалогія лясных раслін” заваяваў Канстанцін Клячко з 10 “А”, другое месца ва “Устойлівым лесакіраванні” — у яго аднакласніка Івана Ананіча, а Дар’я Вайцюк і Анастасія Пашкевіч, якія вучацца ў 7 “Б” і 6 “Б” класах адпаведна, узнагароджаны Дыпломам Магілёўскага абласнога прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання за развіццё малой радзімы. У якасці заахвочвання актывістаў школьнага лясніцтва і пашырэння іх рознабаковых ведаў лясгас у мінулыя выхадныя арганізаваў паездку ў Буйнічы, дзе вучні наведалі заасад і мемарыяльны комплекс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага лясніцтва гарадской СШ № 3 пастаянна прымаюць удзел у мерапрыемствах,... |
|