BMW наляцеў на прыпаркаваныя Iveco і Volkswagen, загінулі два пасажыры. 21.by

BMW наляцеў на прыпаркаваныя Iveco і Volkswagen, загінулі два пасажыры

29.05.2019 19:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


@gaiminsk

У сераду на мінскай вуліцы Селіцкага адбылося ДТЗ, у якім загінулі два пасажыры. Як інфармуе ў Telegram сталічнае ДАІ, BMW рухаўся ад Партызанскага праспекта і наляцеў на прыпаркаваныя аўтамабілі Iveco і Volkswagen. Мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. Пасажыры (хлопец і дзяўчына) памерлі яшчэ да прыезду хуткай. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. У прыпаркаваных машынах людзей не было. Iveco ад удару адкінула з праезнай часткі на дрэва.

На месца здарэння прыязджалі ратавальнікі, супрацоўнікі ДАІ, медыкі, эксперты, супрацоўнік Следчага камітэта. Праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
@gaiminsk У сераду на мінскай вуліцы Селіцкага адбылося ДТЗ, у якім загінулі два пасажыры. Як інфармуе ў Telegram сталічнае ДАІ, BMW рухаўся ад Партызанскага праспекта і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика