У Гродна ўпершыню пакажуць 3D-фільм у беларускай агучцы – легендарны «Тэрмінатар 2»
30.05.2019 18:22
—
Разное
|
3D-кіно на беларускай мове ўпершыню з’явіцца на вялікіх экранах Гродна: паказы легендарнага фільма Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2: Судны дзень» пройдуць у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» – фільм можна будзе ўбачыць 7, 8 і 9 чэрвеня ў кінатэатры «Космас». Убачыць легендарны «Тэрмінатар-2: Судны дзень» у 3D можна будзе і ў Мінску: дадатковыя паказы карціны пройдуць у кінатэатрах сталічнай сеткі Silver Screen – з 30 мая па 5 чэрвеня ў ГЦ Galileo, 1-2 чэрвеня – у ГЦ Dana Mall і Arena City. Агучка і пракат фільма сталі магчымы дзякуючы кампаніі «Кінаконг» і генеральнаму партнёру праекта – кампаніі velcom | A1. «Тэрмінатар-2: Судны дзень» (дакладней, яго «юбілейнае» перавыданне ў стэрэафармаце, прысвечанае 25-годдзю фільма) – першы замежны блакбастэр у беларускай агучцы, які пакажуць у 3D. Навукова-фантастычны баявік рэжысёра Джэймса Кэмерана, пятая па ліку і адна з самых знакавых яго работ, – храналагічны сіквел фільма «Тэрмінатар». У ролі кібарга зняўся Арнольд Шварцэнэгер, яго партнёрамі па здымачнай пляцоўцы сталі Лінда Хэмільтан у ролі Сары Конар і Эдвард Ферланг у ролі яе сына. Эфектная і актуальная нават у ХХІ стагоддзі 3D-стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідэрам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з постапакаліптычнай будучыні, непераможны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яго фіналу залежыць лёс чалавецтва. Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» – гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і прадэманстраваў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» – у намінацыях «Лепшы гук», «Лепшы мантаж гуку», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за лепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі. У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно – фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома». Набыць квіткі на паказы фільма ў гродзенскім кінатэатры «Космас» можна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3D-кіно на беларускай мове ўпершыню з’явіцца на вялікіх экранах Гродна: паказы легендарнага фільма Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2: Судны дзень» пройдуць у рамках...
|
|