Атмасфера 13 стагоддзя ў цэнтры Гродна, лучнікі і начны бугурт. У Каложскім парку пройдзе сярэднявечны фэст
31.05.2019
—
Разное
|
Гэтым летам каралеўскі горад будзе прымаць на сваёй зямлі рыцараў з Беларусі і Польшчы. Сярод іншага ў праграме — паходны лагер і масавыя баі, а таксама турніры (шчыт-меч, бугурты, лучнікі). Адпаведны настрой створаць музыкальныя і танцавальныя калектывы, а таксама трэба чакаць сярэднявечных вулічных акцёраў і майстроў-рамеснікаў. І тое, што надоўга застанецца ў памяці, Начны Бугурт у Каложскім парку. Праграма фэсту: 11.30 — 12.15 – шэсце па вуліцах горада артыстаў і музыкаў. 12.15 – 12.30 – адкрыццё фестываля, прадстаўленне клубаў. 12.30 – 12.50 — пастановачныя баі ад гаспадароў фестывалю.. 12.50 – ганаровае прадстаўленне Ўдзельнікаў турніра шчыт-меч (выхад са світай, абеты). 13.00 – 15.00 — турнір шчыт-меч. 15.00 – 15.30 — шоў лучнікаў “Ліга вольных стралкоў” (Мінск) 15.30 – 16.15 — выступленне калектыву сярэднявечных танцаў “Фламея” (Мінск). 16.15 – 17.30 — бугурт (масавыя баі 5Х5). 16.15 – 17.30 — турнір лучнікаў. 17.30 – пачатак фестывальнай канцэртнай праграммы. 17.30 – 18.00 – вандроўны тэатрык “Гістрыён” з фарсам “Закаханая жонка” (Мінск). 18.00 – 18.45 — гурт “Скудрынка” (Ліда). 18.45 – 19.30 – калектыў старажытных танцаў “Selva Magica” (Гродна) 19.30 – 20.15 — гурт “Viatores” (Варшава). 20.15 – 21.15 — гурт “Рокаш” (Мінск). 21.15 – 22.15 — гурт “Nevrida” (Minsk). 22.15 – 22.45 — начная рэканструкцыя бойкі (начны бугурт). 22.45 – 22.55 – тэатр агню Ergo Bibamus (Гродна). 23.00 – завяршэнне канцэртнай праграмы. У праграме таксама вялікі сярэднявечны кірмаш з дэманстрацыяй рамёстваў, лучны цір, катанне на конях, аніматары і фотазоны. І ўсё гэта бясплатна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым летам каралеўскі горад будзе прымаць на сваёй зямлі рыцараў з Беларусі і Польшчы. Арганізатары абяцаюць аўтэнтычнае пагружэнне ў атмасферу старажытнай...
|
|