Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны эстонцы. 21.by

Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны эстонцы

05.06.2019 15:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gpk.gov.by

Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны... эстонцы. Гэты кур'ёзны выпадак адбыўся ўначы 4 чэрвеня ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст". Памежнікі афармлялі на выезд у Польшчу аўтобус і "па аператыўнай інфармацыі" сярод пасажыраў выявілі трох грамадзян Ірана "рознага ўзросту", інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

У замежнікаў, якія спрабавалі патрапіць у ЕС, былі падробленыя пашпарты грамадзян Эстоніі. Пры гэтым яны не мелі беларускіх віз. У выніку іранцы апынуліся ў ізалятары часовага ўтрымання, праводзіцца разбіральніцтва.

Толькі з пачатку 2019-га на ўчастку Брэсцкай памежнай групы затрымана 306 замежнікаў-парушальнікаў. Усе яны намагаліся "ў пошуках лепшага жыцця" трапіць у Еўрасаюз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gpk.gov.by Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны... эстонцы. Гэты кур'ёзны выпадак адбыўся ўначы 4 чэрвеня ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст". Памежнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика