П'яны віцяблянін на чужым аўто ўцякаў ад ДАІ і трапіў у ДТЗ (відэа). 21.by

П'яны віцяблянін на чужым аўто ўцякаў ад ДАІ і трапіў у ДТЗ (відэа)

10.06.2019 13:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэа

7 чэрвеня нарад ДАІ ў Віцебску зладзіў пагоню за кіроўцам "Таёты", паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аўтамабіль, які занесла ўбок даішнікі заўважылі раніцай на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Яны запатрабавалі, каб кіроўца спыніўся, але тойкінуўся наўцёкі. Схавацца ад пагоні парушальнік спрабаваў у раёне прыватнага сектару — у Лучоскіх вуліцах Віцебска. Аднак у выніку ён не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. 

Выявілася, што затрыманаму правапарушальніку 18 гадоў. Малады віцяблянін быў за рулём п'яным. Пры гэтым ён не меў пасведчання кіроўцы. Побач з ім пасажыркай ехала яго непаўналетняя знаёмая. 

На кіроўцу склалі пяць пратаколаў. Машыну перавезлі на штрафстаянку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа 7 чэрвеня нарад ДАІ ў Віцебску зладзіў пагоню за кіроўцам "Таёты", паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Аўтамабіль, які занесла ўбок...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика