"Ваяка да мозгу касцей". Што вядома пра новага міністра ўнутраных спраў Караева?. 21.by

"Ваяка да мозгу касцей". Што вядома пра новага міністра ўнутраных спраў Караева?

11.06.2019 14:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sb.by

У аўторак, 11 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных спраў камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Юрыя Караева. Прызначаючы новага кіраўніка МУС, кіраўнік краіны зазначыў, што "міліцыю трэба трошкі страсянуць у плане дысцыпліны". Што вядома пра Юрыя Караева і чаго чакаць міністэрству ўнутраных спраў ад новага кіраўніка?

Юрый Караеў родам з Паўночнай Асеціі. У 1987 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС Расіі, у 1996-м — акадэмію генштаба Расіі імя Фрунзэ.

Ён камандаваў спецназам у Гомелі і Бабруйску, спецназам ГУУС Мінгарвыканкама і спецназам унутраных войскаў МУС у Мінску. Да апошняга часу быў намеснікам кіраўніка МУС, камандуючым унутранымі войскамі.

Па словах крыніцы Еўрарадыё, Юрый Караеў праславіўся жорсткім стылем кіраўніцтва ва ўсіх часцях, якімі ён камандаваў: адпраўляў салдат на "губу" за нязначныя правіны, забараніў перамяшчэнне салдат у часцях па адным, увёў перасоўванне па перыметры часці толькі страявым крокам. "Ваяка да мозгу касцей", — рэзюмуе крыніца.

Акрамя таго, Юрыю Караеву прыпісваюць вялікія сімпатыі ў дачыненні да Расіі.

Часопіс "Армия" пісаў пра Юрыя Караева, што ён шмат чытае. Так, у рабочым кабінеце намесніка міністра можна было ўбачыць творы Купрына, Льва Талстога, Дастаеўскага, Ключэўскага і Салаўёва, а таксама кнігі філосафаў Канта і Ніцшэ.

А яшчэ Юрый Караеў вядомы сваім выказваннем пра марозіва для салдат НАТА:

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sb.by У аўторак, 11 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных спраў камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Юрыя Караева. Прызначаючы новага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика