С 13 июня запрещено посещение лесов в Шумилинском районе
13.06.2019
—
Разное
|
Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта 13 чэрвеня 2019 г. №366 уведзена забарона на наведванне лясоў. У сувязі з устанаўленнем IV-V класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я на тэрыторыі ляснога фонду Шумілінскага раёна ЗАБАРОНЕНА: знаходжанне грамадзян; уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспарту юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў ,якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з п.2 арт. 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь; правядзенне работ, не звязаных з лясной гаспадаркай. Шумілінскім лясгасам разам з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях будзе арганізаваны маніторынг супрацьпажарнай сітуацыі, а таксама рэйды па выяўленні парушэнняў пажарнай бяспекі ў лясах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уведзена забарона на наведванне лясоў з 13 чэрвеня Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта 13 чэрвеня 2019 г. №366 уведзена забарона на наведванне лясоў.... |
|