Да +33 будзе на выходных у Беларусі. 21.by

Да +33 будзе на выходных у Беларусі

14.06.2019 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

15 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па краіне, а ўдзень у асобных раёнах Брэстчыны і Гомельшычны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы будзе 15-21 цяпла, удзень паветра прагрэецца ад +24 па поўначы краіны да +33 па поўдні. 

У нядзелю, 16 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы сіноптыкі прагназуюць 12-19 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 20-22 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 24-29 цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да +30...+32.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 15 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.  Уначы месцамі па краіне, а ўдзень у асобных раёнах Брэстчыны і Гомельшычны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика