Валянціна Лабейка вярнулася з Мінска з добрымі ўражаннямі. 21.by

Валянціна Лабейка вярнулася з Мінска з добрымі ўражаннямі

18.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разважалі, дзяліліся думкамі

У Мінску прайшоў з’езд Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза “БелАПС”. Ад нашага раёна ў ім брала ўдзел дырэктар КУСГП “Ульскі” Валянціна Лабейка, якая з’яўляецца старшынёй адасобленага падраздзялення Шумілінскага раёна Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза.

В. У. Лабейка вярнулася з Мінска з добрымі ўражаннямі.
– З’езд нагадваў адкрытую шчырую размову добрых сяброў, – расказала Валянціна Уладзіміраўна. – Вельмі спадабалася тое, што ніхто не хаваў праблем, якія ёсць у аграпрамысловым комплексе, усе адкрыта гаварылі пра іх. Усе разам мы шукалі выхады з многіх сітуацый, якія склаліся ў галінах жывёлагадоўлі і раслінаводства.
Удзельнікі з’езда дзяліліся думкамі, разважалі, спрачаліся, прапаноўвалі нестандартныя падыходы да праблем АПК. Была прааналізавана сітуацыя многіх сельскагаспадарчых раёнаў, якія па ўсіх паказчыках знаходзяцца ў хвасце рэспубліканскай зводкі. Былі названы і прычыны нізкага ўзроўню вытворчасці: няправільнае вырошчванне маладняку, нізкія прывагі, няякасныя кармы, памылкі пры севазвароце і падборы папярэднікаў.
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў адзначыў, што пры любой рабоце на першым плане заўсёды павінен быць клопат пра чалавека працы.
Старшыня аграпрамысловага саюза “БелАПС” Мікалай Радаман узняў праблему недахопу кадраў на вёсцы, гаварыў пра эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці. У многіх перадавых гаспадарках гэтыя пытанні на вышыні. Нашы калегі з Міншчыны і Гродзеншчыны расказалі пра сельскагаспадарчыя навінкі: інфрачырвоныя аналізатары кармоў, з дапамогай якіх правяраюць фураж, УЗІ-сканеры для вызначэння сцельнасці кароў і стану плода”.
На з’ездзе быў абраны новы склад прэзідыума Рэспубліканскага агра-прамысловага саюза “БелАПС”. Яго  старшынёй зноў абраны член Савета Рэспублікі старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Нясвіжскага раёна Мікалай Радаман.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разважалі, дзяліліся думкамі У Мінску прайшоў з’езд Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза “БелАПС”. Ад нашага раёна ў ім брала ўдзел дырэктар КУСГП...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика