Их сердца объединила медицина. Молодые врачи Роман и Анастасия Клачёк ответственно относятся к своему делу. 21.by

Их сердца объединила медицина. Молодые врачи Роман и Анастасия Клачёк ответственно относятся к своему делу

18.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раман і Анастасія Клачкі разам ужо пяць гадоў. З вуснаў маладых медыкаў, аб’яднаных клятвай Гіпакрата, у свой час прагучала і клятва аб узаемнай вернасці і каханні.
Ён родам з Ушач, яна – з Шуміліна. Абое вучыліся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на лячэбным факультэце, толькі на розных курсах. Пачуцці паміж маладымі людзьмі разгарэліся хутка і тры гады таму прывялі іх у загс. Сёння гэтая сямейная пара працуе ва Ушацкай цэнтральнай райбальніцы: Анастасія – урачом функцыянальнай дыягностыкі і эндакрынолагам, Раман – анестэзіёлагам-рэаніматолагам.
У кожнага з іх былі свае матывы прыйсці ў медыцыну. У школе Раман меў добрую паспяховасць па ўсіх прадметах, аднак недалюбліваў матэматыку з фізікай. Гэта і падштурхнула хлопца да выбару хіміка-біялагічнага профілю. Ды і прыклад было з каго браць: ветэрынарам быў яго дзядуля. Падчас навучання ў ВДМУ, куды Раман паступіў па накіраванні Ушацкай ЦРБ, паспяваў падпрацоўваць ва ўстановах аховы здароўя абласнога цэнтра санітарам і медбратам, інтэрнатуру праходзіў у Наваполацку. “Добра памятаю свае будні ў онкарэанімацыі, – расказвае Р.Клачок. – Сутыкацца даводзілася з надзвычай страшнымі сітуацыямі, нярэдка людзі паміралі на маіх вачах. Там я навучыўся абстрагавацца, не даваць волю эмоцыям, што вельмі дапамагае мне ў рабоце зараз”.Их сердца объединила медицина. Молодые врачи Роман и Анастасия Клачёк ответственно относятся к своему делу
Да апошняга не магла зрабіць выбар паміж медыцынай і журналістыкай такі ж не аматар матэматыкі Анастасія. І тут сваю ролю адыгралі блізкія. “Напэўна, мама думала праз мяне ўвасобіць у жыццё сваю няздзейсненую мару, – усміхаецца дзяўчына. – У свой час яна хацела стаць медыкам, але чамусьці абрала іншую прафесію.  Так што веру ў пэўнае наканаванне. Ну а тое, што знайшла ва ўніверсітэце свайго будучага мужа, – найлепшы для мяне падарунак лёсу”.
Зарэгістраваць адносіны маладыя людзі вырашылі напярэдадні размеркавання Рамана – каб забяспечыць накіраванне ўслед і Насці. Такім чынам, у 2017-м маладая сямейная пара прыехала на працу ў наш раён – калектыў Ушацкай ЦРБ папоўніўся ўрачом і ўрачом-інтэрнам (цяпер абое ўрачы).
Асвоіліся маладыя людзі хутка. Анастасія працуе па дзвюх спецыяльнасцях. Так, большую частку дня ў кабінеце функцыянальнай дыягностыкі паліклінікі аналізуе паказанні праведзенай электракардыяграмы сэрца пацыентаў, апісвае паказанні холтараў. З 11 да 13 гадзін прымае пацыентаў у эндакрыналагічным кабінеце – сочыць за станам шчытападобнай залозы грамадзян, робіць пункцыі. Даводзіцца наведваць Анастасіі і ўсе аддзяленні бальніцы: дыябетыкам часта патрабуецца спецыфічнае лячэнне, якое можа прызначыць толькі яна. Да Рамана ж у рэанімацыю паступаюць цяжкія хворыя з рознымі паталогіямі. Тут трэба, як кажуць, зрабіць усё магчымае і нават больш, каб адабраць чалавека з лап смерці. “Памятаю адно з суботніх дзяжурстваў, калі пачынаў сваю прафесійную дзейнасць, – расказвае малады чалавек. – Толькі збіраўся ўначы прылегчы на хвілінку адпачыць, як паступіла паведамленне, што вязуць чалавека з надзвычай сур’ёзнай траўмай галавы. А я ў аддзяленні з урачоў адзін! Санлівасць як рукой зняло. Вельмі хваляваўся, ці выжыве пацярпелы, і да прыезду нейрахірургаў з Віцебска ад яго не адыходзіў. На шчасце, усё склалася добра. І як было прыемна нядаўна сустрэць гэтага хлопца здаровым!”.
Раман і Анастасія лічаць, што сучасны ўрач павінен быць аптымістам, энтузіястам і ўсебакова развітай асобай. І як пацвярджэнне таму наведваюць трэнажорную залу, басейн, многа чытаюць, аддаючы перавагу класічным творам і фантастыцы. Дарэчы, не першы год праводзяць спаборніцтвы па тым, хто больш кніг асіліць, – пераможца атрымлівае ў падарунак чарговае выданне. Любяць праводзіць вольны час на прыродзе – наладжваюць сустрэчы з іншымі маладымі спецыялістамі бальніцы, гуляюць са сваім гадаванцам, сабачкам Альбай. Сямейныя абавязкі не дзеляць – у каго ёсць вольны час, той і займаецца дамашнімі справамі.
Маладыя людзі ўпэўнены, што сакрэт сямейнага дабрабыту – у павазе адзін да аднаго, уменні прабачаць і ўсе цяжкасці пераадольваць трымаючыся моцна за рукі. “У рабоце ж галоўнае – адказна падыходзіць да справы, дзейнічаць хутка, аказваць рэальную дапамогу людзям”, – кажуць Раман і Анастасія, якім медыцынскі халат і да твару, і па душы.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раман і Анастасія Клачкі разам ужо пяць гадоў. З вуснаў маладых медыкаў, аб’яднаных клятвай Гіпакрата, у свой час прагучала і клятва аб узаемнай вернасці і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика