Пад Рагачовам сын забіў бацьку на вачах у маці. 21.by

Пад Рагачовам сын забіў бацьку на вачах у маці

19.06.2019 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА 

Трагічная гісторыя адбылася ў вёсцы Серабранка Рагачоўскага раёна 15 чэрвеня. Падрабязнасці паведамляе мясцовая газета "Свабоднае слова" са спасылкай на следчага па асабліва важных справах падпалкоўніка юстыцыі Руслана Нікалаенку.

Злачынства адбылося каля 22:00. Сям'я выпівала, і падчас выпіўкі ў сына з бацькам-пенсіянерам узнік канфлікт на бытавой глебе. У прысутнасці маці сын абухом сякеры некалькі разоў стукнуў бацьку па галаве. Той загінуў на месцы.

На вяскоўца пачалі крымінальную справу за забойства. Мужчыну ўзялі пад варту, ён прызнаўся ў зробленым.

За гэтае злачынства яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА  Трагічная гісторыя адбылася ў вёсцы Серабранка Рагачоўскага раёна 15 чэрвеня. Падрабязнасці паведамляе мясцовая газета "Свабоднае слова" са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика