Выездное заседание президиума Ушачского районного Совета депутатов было посвящено организации работы с пожилыми людьми
19.06.2019
—
Разное
|
Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло на мінулым тыдні ў Градзянцы і Вяркудах, прысвячалася арганізацыі работы з пажылымі людзьмі. У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, абраннікі раённага і базавага ўзроўняў, кіраўнікі арганізацый, на якія ўскладзены непасрэдныя абавязкі па аказанні сацыяльнай падтрымкі грамадзянам адзначанай катэгорыі. Трымаюць марку Першым аб’ектам наведвання стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нагадаем: сёлета ўстанова занесена не толькі на раённую, але і на рэспубліканскую Дошку гонару, а таму азнаёміцца з умовамі яе работы, аказання сацпаслуг было надзвычай цікава. У Градзянцы размяшчаюцца тры з шасці аддзяленняў ТЦСАН – сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў. Яны прэзентавалі сваю “вотчыну”: ціфлакуток, у якім маецца не толькі спецыяльная літаратура, але і розныя карысныя прыстасаванні для людзей з дрэнным зрокам, пакой псіхалагічнай разгрузкі, прасторную актавую і спартыўную залы, дзе праходзяць мерапрыемствы для пажылых і іншых катэгорый грамадзян. Сваімі інтарэсамі і ўменнямі падзяліліся непасрэдна тыя, хто наведвае аддзяленні, – у “зоне” для пажылых кіпела работа па вырабе лялек з тканіны, шыцці (на здымку), а ўшачане з абмежаванымі магчымасцямі займаліся “мастацкай” дзейнасцю. Паслугі па пранні і прасаванні, рамонце адзення на платнай аснове аказваюць тут усім жадаючым грамадзяне з інваліднасцю. Як дома Члены прэзідыума наведалі яшчэ адзін аб’ект сацыяльнага назначэння – аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, што ў Вяркудах. На сённяшні дзень тут пражывае 23 чалавекі, у тым ліку два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, для якіх створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы. Хораша і на двары: ёсць утульныя альтанкі для адпачынку, невялікі дэндрапарк – падарунак ад лясгаса. Больш здаровыя і актыўныя пастаяльцы па ўласным жаданні могуць папрацаваць у цяпліцы ці на градках. Дарэчы, вырашчаны ўраджай выкарыстоўваецца на патрэбы ўстановы і значна патанняе кошт харчавання. Вынік сістэмнай работы *** Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло на мінулым тыдні ў Градзянцы і Вяркудах, прысвячалася арганізацыі работы з пажылымі...
|
|