Пад Смалявічамі рабочы загінуў ад удару токам. 21.by

Пад Смалявічамі рабочы загінуў ад удару токам

19.06.2019 19:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт

Пад Смалявічамі на вытворчасці загінуў 53-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, гэта здарылася на прадпрыемстве, якое займаецца вытворчасцю вырабаў з металу.

Трагічнае здарэнне адбылося 17 чэрвеня ў цэху прадпрыемства. 53-гадовы наладчык абсталявання адключыў падачу электрычнасці і адкрыў крышку трансфарматара, каб праверыць вентылятар. Але ён не выканаў усе меры перасцярогі і атрымаў удар токам, праз які сканаў на месцы.

У той самы дзень іншы выпадак вытворчага траўматызму быў зафіксаваны ў Пінску. 48-гадовы рабочы займаўся штрабленнем сценаў у доме, які ўзводзіцца. Падчас выканання працаў атрымаў траўму твару. Пацярпеламу аказалі медыцынскую дапамогу, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Выяўлена таксама, што мужчына быў моцна п'яны. Па факце інцыдэнту вядзецца праверка.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт Пад Смалявічамі на вытворчасці загінуў 53-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, гэта здарылася на прадпрыемстве, якое займаецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика