У “Кіраўца” — верныя сябры!. 21.by

У “Кіраўца” — верныя сябры!

20.06.2019 — Разное | Кировец  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Кировец

Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, участкам паштовай сувязі, па традыцыі, правяла Дзень падпісчыка ў Кіраўску.У “Кіраўца” — верныя сябры!

Гэта мерапрыемства прайшло ў аўторак на базе раённага Дома культуры. Падчас сустрэчы з гараджанамі ўвага надавалася папулярызацыі друкаваных перыядычных выданняў, іх значнасці ў жыцці жыхароў раёна, рэгіёна, рэспублікі. Культработнікі падрыхтавалі для прысутных музычныя нумары.
З уступным словам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава.
Галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова расказала пра тэмы і творчыя праекты на старонках газеты, работу на сайце, у сацыяльных сетках, працоўных буднях калектыву, падзяквала падпісчыкам, якія на працягу многіх гадоў застаюцца вернымі сябрамі “раёнкі”.
Падчас мерапрыемства жадаючыя маглі аформіць падпіску на тое ці іншае выданне на другое паўгоддзе бягучага года ці трэці квартал. Сярод тых, хто падпісаўся на “Кіравец”, адбыўся розыгрыш спецыяльных прызоў рэдакцыі.
Добрае веданне гісторыі раёна і мясцовага выдання паказалі Уладзімір Драчоў, Таццяна Дашкевіч — за найбольшую колькасць адказаў віктарыны яны атрымалі сертыфікаты на квартальную падпіску на раённую газету, актыўна праявілі сябе Наталля Расіч, Раіса Дзедулевіч, Ірына Безлер, Алла Печань, якія таксама атрымалі памятныя прызы.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

У “Кіраўца” — верныя сябры!
У “Кіраўца” — верныя сябры!
У “Кіраўца” — верныя сябры!
У “Кіраўца” — верныя сябры!
У “Кіраўца” — верныя сябры!
У “Кіраўца” — верныя сябры!
У “Кіраўца” — верныя сябры!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, участкам паштовай сувязі, па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика