Лепшых паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў на 20 чэрвеня 2019 года дасягнулі
(дадзеныя ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама):
на кашэнні траў:
Валерый Валасовіч – КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. На трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з КМР-9 скасіў 861 га;
Аляксандр Гурскі – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На трактары МТЗ-3022 у агрэгаце КПР 9-01 скасіў 771 га;
Аляксандр Жук – СВК “Маяк-Заполле”. На трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з КМР-9 скасіў 763 га.
на зграбанні траў:
Аляксандр Калянько – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На трактары МТЗ-82 у агрэгаце з МК-16 Sitres Magnum выканаў працу на 1129 га;
Сяргей Рабко – СВК “Маяк-Заполле”. На трактары МТЗ-892 у агрэгаце з ГРЛ-9,6 выканаў працу на 895 га;
Васілій Варанко – СВК “Жухавічы”. На трактары МТЗ-82 у агрэгаце з ГРЛ-9,6 выканаў працу на 794 га.
на варашэнні траў:
Мікалай Ракач – СВК “Маяк-Заполле”. На трактары МТЗ-82 у агрэгаце з KW-6,7 выканаў працу на 1081 га;
Аляксандр Шапавалаў – СВК “Свіцязянка-2003”. На трактары МТЗ-82 у агрэгаце з KW-6,72 выканаў працу на 760 га.
на прасаванні сена, сенажу:
Віктар Чубрык – СВК “Свіцязянка-2003”. На трактары МТЗ-1025 у агрэгаце з Фьюжын спрасаваў 418 тон;
Мікалай Грэмяка – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з FBP-2135 спрасаваў 403 тоны;
Віктар Піляк – СВК “Жухавічы”. На трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з Комбі ПАК спрасаваў 362 тоны.
на падборцы са змяльчэннем:
Аляксандр Знайдзён – СВК “Жухавічы”. На “Ягуары-860” змяльчыў 8274 тоны;
Мікалай Карпейчык – СВК “Свіцязянка-2003”. На “Ягуары-870” змяльчыў 6996 тон;
Анатолій Блашко – СВК “Маяк-Заполле”. На Krone Big X 770 змяльчыў 6086 тон.
на адвозцы зялёнай масы на трактары:
Сяргей Пляскач – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На трактары Джон-Дзір у агрэгаце з ПСС-15 перавёз 2230 тон;
Валерый Арцюх – КСУП “Малюшычы”. На трактары МТЗ-2522 у агрэгаце з ПСС-15 перавёз 1965 тон;
Юрый Лазарчук – КСУП “Лукі-Агра”. На трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з ПСС-15 перавёз 1912 тон.
на адвозцы зялёнай масы на аўтамабілі (МАЗ):
Мікалай Адамовіч – СВК “Свіцязянка-2003”. На МАЗе-551605 перавёз 1105 тон;
Васілій Камера – СВК “Жухавічы”. На МАЗе-555102 перавёз 1017 тон;
Мікалай Громаў – КСУП “Племзавод “Карэлічы”. На МАЗе-555102 перавёз 1009 тон.
на адвозцы зялёнай масы на аўтамабілі (іншыя):
Аляксандр Матусевіч – КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. На аўтамабілі САЗ 3507 перавёз 974 тоны;
Аляксандр Харуцкі – КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. На ЗІЛе-554 перавёз 874 тоны;
Аляксандр Асіповіч – КСУП “Племзавод “Карэлічы”. На аўтамабілі ГАЗ САЗ 35071 перавёз 715 тон.