На Нясвіжчыне пачалося ўручэнне юбілейных медалёў “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. 21.by

На Нясвіжчыне пачалося ўручэнне юбілейных медалёў “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

28.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэта ўзнагарода была ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №134 ад 2 красавіка гэтага года, а саму ідэю медаля Геральдычная нарада пры Прэзідэнце адобрыла яшчэ летась, у лістападзе. Сімволіка новай узнагароды адпавядае менавіта нашай, беларускай, культуры і мае трывалую сувязь з гісторыяй і традыцыямі нашай краіны. На яе галоўным баку — фігура-вобраз Ра-дзімы з фанфарамі і выява стэлы “Мінск — горад-герой” на фоне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


На Нясвіжчыне першымі юбілейны медаль атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары г.п. Гарадзея С.М. Вайніловіч, С.П. Емяльянаў, І.А. Татур і К.П. Коржык, Н.У. Шчука з Маляўшчыны, а таксама вязні фашызму К.К. Хаванская і З.І. Лісаковіч, якія зараз знаходзяцца ў Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Узнагароджанне правёў ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Марозаў. Разам з ім герояў дня павіншавалі і ўручылі памятныя падарункі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама ААТ “Лань-Нясвіж” Галіна Салавей, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш і старшыня прафкама работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец.

Уручэнне ўзнагарод працягваецца.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта ўзнагарода была ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №134 ад 2 красавіка гэтага года, а саму ідэю медаля Геральдычная нарада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика