Пінчук пагражаў нажом участковаму. 21.by

Пінчук пагражаў нажом участковаму

28.06.2019 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пад'езд дома ў Пінску, дзе адбылося здарэнне / brest.mvd.gov.by

44-гадовы жыхар Пінска затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што цешча скрала ў яго грошы. На месца здарэння неадкладна выбылі ўчастковыя інспектары міліцыі — старшы лейтэнант Віктар Цімахавец і старшы лейтэнант Міхаіл Дзямчук, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Міліцыянты пагрукаліся ў дзверы да заяўніка, але той адмовіўся ім адчыняць і пачаў сварыцца. Урэшце міліцыянты дамагліся, каб мужчына адчыніў ім дзверы. Аданк той выйшаў на іх з нажом. Ён стаў пагражаць нажом Дземчуку. Яго напарнік Цімахавец выкарыстаў прыём самаабароны, выбіў нож і скруціў дэбашыра. Міліцыянты начапілі яму кайданкі і даставілі ў ГАУС.

Мужчына затрыманы, на яго пачалі крымінальную справу за пагрозу ўжывання гвалту і гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад'езд дома ў Пінску, дзе адбылося здарэнне / brest.mvd.gov.by 44-гадовы жыхар Пінска затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што цешча скрала ў яго грошы. На месца здарэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика