30 чэрвеня ў Беларусі будзе адзначацца дзень моладзі. Сярод лепшых маладых спецыялістаў раёна Віталій Самазванаў — міліцыянер узвода міліцыі Шаркаўшчынскага аддзялення дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь. 21.by

30 чэрвеня ў Беларусі будзе адзначацца дзень моладзі. Сярод лепшых маладых спецыялістаў раёна Віталій Самазванаў — міліцыянер узвода міліцыі Шаркаўшчынскага аддзялення дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь

28.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_6021 (Копировать)Служба аховы сёння – гібкая і мабільная структура, належным чынам узброеная, аснашчаная транспартам і сучаснымі сроднамі аховы, здольная выконваць любыя задачы па ахове ўсіх форм уласнасці і забеспячэнні грамадскага парадку. Дзейнасць Шаркаўшчынскага аддзялення таксама накіравана на абарону маёмаснай бяспекі юрыдычных і фізічных асоб, барацьбу са злачыннасцю ў зоне маршрутаў патрулявання супрацоўнікаў службы аховы.

У ліку лепшых супрацоўнікаў аддзялення – малады спецыяліст,  якога вы бачыце на гэтым здымку: міліцыянер узвода міліцыі Шаркаўшчынскага аддзялення Віталій Самазванаў.

Ён нарадзіўся і вырас у Шаркаўшчыне,  закончыў сярэднюю школу № 1 нашага гарадскога пасёлка,  потым Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй. Пасля службы ў арміі уладкаваўся на працу ў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У арганізацыі працуе 1 год,  з кастрычніка мінулага года – забяспечвае ахову і правапарадак на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынкага райвыканкама.

-Кваліфікаваны,  адказны і надзейны супрацоўнік,  малады спецыяліст,  які за год сваёй службы зарэкамендаваў сябе толькі з лепшага боку,- расказаў начальнік Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы Васілій Васільевіч Марозаў. Дысцыплінаваны,  ўраўнаважаны,  захапляецца спортам.  У маі гэтага года,  падчас правядзення мнагабор’я “Здароўе”,  разам з калегамі прадставіў наш калектыў і выступіў у складзе зборнай каманды на спаборніцтвах. У выніку зборная каманда “Ахова+ СШ № 1” заваявала 2 агульнакаманднае месца.  На раённым турыстычным злёце наш малады спецыяліст выступіў за каманду райвыканкама і таксама прадэманстраваў нядрэнны вынік.  Спортам Віталій захапляецца з сямі гадоў. Уваходзіць у склад моладзевай  зборнай Шаркаўшчыны па футболу. Захапляеццаі іншымі відамі спорту,  такімі як валейбол і лёгкая атлетыка.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика