Крымінал. Здарэнні
01.07.2019
—
Разное
|
Крымінал. Здарэнні
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Пасля выпіўкі
У РАУС звярнуўся пенсіянер з Добрына, які расказаў, што ў яго прапала 60 рублёў. Міліцыянеры высветлілі, што напярэдадні пацярпелы разам са сваімі знаёмымі распіваў спіртныя напіткі ў яблыневым садзе паблізу мехдвара мясцовага сельгаспрадпрыемства. Там у мужчыны і выцягнулі грошы. І зрабіла гэта жыхарка Добрына. Частка грошай знойдзена і будзе вернута гаспадару. Супраць ліхадзейкі ўзбуджана крымінальная справа.
Дачы
У дачным доме ў Обалі пабывалі злодзеі. Прапалі прадукты харчавання, аб чым гаспадар паведаміў у міліцыю. На наступны дзень падобная заява паступіла ад дачніка з Ходараўкі – той не далічыўся асабістых рэчаў. Супрацоўнікі РАУС высветлілі, што ў абодвух дамах “гаспадарыў” жыхар Гарадоцкага раёна. Ліхадзей пабываў і ў доме жыхаркі Засіннікаў, дзе ўкраў лічбавы прыёмнік для тэлевізійнага вяшчання.
Пагроза
забойствам
Жыхар райцэнтра ў ходзе сваркі са сваёй жонкай накінуўся на яе з кулакамі і пачаў душыць. Пры гэтым пагражаў забойствам. Па арт. 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае мужчыну, – пазбаўленне волі да 2 гадоў.
Катаванне
Па матэрыялах праверкі ўчастковага інспектара РАУС супраць жыхара Дабеі, які сістэматычна біў сваю жонку, узбуджана крымінальная справа па арт. 154 Крымінальнага кодэкса “Катаванне”. Яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тры гады, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Са зводак ДАІ
Не ўступіў дарогу
Жыхар Шуміліна, які кіраваў таксі, пры праездзе перакрыжавання раўназначных дарог Дабееўская-Дубасарскага не ўступіў дарогу веласіпедысту, чым стварыў аварыйную абстаноўку. Складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф ад 5 да 20 БВ з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў да 2 гадоў або без пазбаўлення.
Дыстанцыя
Жыхар Наваполацка, кіруючы аўтамабілем “Рэно”, не захоўваў дыстанцыю да транспартных сродкаў, якія ехалі ўперадзе. У выніку на перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко навапалачанін наехаў на “Крайслер” і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, што ехалі ў спадарожным накірунку. Парушальніку пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў ад 3 да 5 гадоў.
Агароджа
Жыхар Мікіціхі, які ехаў па аграгарадку на аўтамабілі “Вольва”, не размінуўся з агароджай. Пасля дарожна-транспартнага здарэння вінаваты ўцёк і дома распіваў спіртныя напіткі. Як высветлілася, мужчына не меў правоў кіравання на аўтамабіль. Складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне правоў кіраваць транспартнымі сродкамі да 5 гадоў
Нецвярозы
Жыхар райцэнтра ў нецвярозым стане (2,5 праміле) ішоў пасярэдзіне праезнай часткі па вул. Вакзальнай. Складзены адміністрацыйны пратакол (штраф ад 3 да 5 БВ).
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінал. Здарэнні Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. Пасля выпіўкі У РАУС звярнуўся пенсіянер з Добрына, які расказаў,... |
|